Белорусский портал в Казахстане

Аўтобус са школьнікамі ўпаў у водны канал у Турцыі: 14 чалавек загінулі



Трагічнае ДТЗ з удзелам школьнікаў адбылося на поўдні Турцыі каля горада Асманіе.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, ахвярамі катастрофы сталі 14 чалавек, 6 з якіх дзеці, яшчэ 26 пасажыраў шпіталізаваны з траўмамі.

Аўтобус з настаўнікамі, вучнямі сярэдніх класаў і іх бацькамі вяртаўся з экскурсіі. У нейкі момант вадзіцель не справіўся з кіраваннем, і транспартны сродак перавярнуўся і ўпаў у водны канал. Пакуль гэта асноўная прычына ДТЗ, якую разглядае паліцыя. На месцы аварыі працуюць ратавальнікі.

6 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/124/35791
Текущая дата: 25.12.2024