Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 318 ад 20 красавіка, апублікаванай 22 красавіка на Нацыянальным прававым партале.
Савет Міністраў Беларусі адобрыў праект саюзнай праграмы "Развіццё і ўдасканаленне адзінай сістэмы тэхнічнага прыкрыцця чыгунак рэгіёна".
Згодна з дакументам, прынята рашэнне адобрыць праект праграмы Саюзнай дзяржавы "Развіццё і ўдасканаленне адзінай сістэмы тэхнічнага прыкрыцця чыгунак рэгіёна", прадстаўлены Міністэрствам абароны і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
Міністэрству абароны даручана ўнесці ва ўстаноўленым парадку названы праект на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.
Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 12 мая ў Магілёве.
Звязда, 22 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/126/35268
Текущая дата: 25.12.2024