Беларуская чыгунка ўкараніла новую паслугу - анлайн-вяртанне электронных праязных дакументаў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"Цяпер пасажыры Беларускай чыгункі могуць вярнуць раней набыты ў сетцы інтэрнэт праязны дакумент без звароту ў касу", - адзначылі спецыялісты. Новая паслуга дасць магчымасць палепшыць якасць абслугоўвання пасажыраў і павысіць прывабнасць выкарыстання анлайн-сістэмы продажу білетаў.
Вяртанне праязнога дакумента можна аформіць непасрэдна на сайце БЧ у раздзеле "Асабісты кабінет". Пры гэтым грашовыя сродкі за электронны білет будуць залічаны на банкаўскую картку, з дапамогай якой ажыццяўляўся плацеж.
У прэс-цэнтры звярнулі ўвагу, што праязныя дакументы, аплачаныя праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" Беларусбанка і праз сістэму "Разлік" (АРІП), можна вярнуць толькі ў білетнай касе Беларускай чыгункі. Паводле слоў спецыялістаў, у далейшым функцыя вяртання білетаў на сайце будзе ўкараняцца па меры гатоўнасці плацежных сістэм. Больш падрабязная інфармацыя аб парадку анлайн-вяртання электронных білетаў размешчана на сайце БЧ.
Упершыню праезд пасажыраў па электронных праязных з электроннай рэгістрацыяй быў арганізаваны на беларускай магістралі ў верасні 2012 года. БЧ канстатуе рост цікавасці да гэтай паслугі з кожным годам. Толькі за люты 2016 года праз інтэрнэт-рэсурс рэалізавана 12,2 працэнта ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК "Экспрэс" у білетных касах.
10 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/128/34645
Текущая дата: 25.12.2024