Белорусский портал в Казахстане

Рухавік пасажырскага самалёта Масква-Тбілісі загарэўся пры ўзлёце



Самалёт А320 павінен быў выканаць рэйс з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Тбілісі, але ў яго загарэўся рухавік, паведаміў відавочца.

"У час разгону па ўзлётна-пасадачнай паласе адбылася яркая ўспышка пад левым крылом у раёне рухавіка, самалёт тут жа спыніў разгон і спыніўся", - сказаў субяседнік агенцтва.

Паводле яго слоў, самалёт належыць авіякампаніі S7. Камандзір судна аб`явіў аб тэхнічнай няспраўнасці і аб тым, што ўсе пасажыры будуць перасаджаны на іншы борт.

3 лютага 2016, Масква
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/130/34084
Текущая дата: 25.12.2024