Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адпрацавалі сістэму відэафіксацыі парушэнняў правілаў паркоўкі



Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ.

Сістэма пачне дзейнічаць у 2016 годзе. У Мінску будуць курсіраваць спецыяльныя машыны-відэапасткі. 10 аўтамабіляў для ДАІ з прыборамі відэафіксацыі ўжо закупленыя.

Акрамя асноўнай працы экіпажы будуць фіксаваць машыны, прыпаркаваныя з парушэннямі правілаў паркоўкі. Пасля апрацоўвання звестак з прыбораў парушальнік атрымае ліст накшталт таго, які дасылаецца вадзіцелю за парушэнне хуткаснага рэжыму.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/130/34193
Текущая дата: 25.12.2024