У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор`я 12 студзеня затрымліваюцца авіярэйсы ў Мінск з Кіева, Масквы і іншых гарадоў.
Як паведамляе на сваім сайце нацыянальны аэрапорт Мінск, рэйс Міжнародных авіяліній Украіны Кіеў — Мінск павінен быў прыбыць у 11.25, але пакуль затрымліваецца. Паведамляецца таксама пра затрымку рэйсаў "Белавія" з Санкт-Пецярбурга (самалёт павінен быў прыляцець згодна з раскладам у 12.00) і з Масквы (прылёт згодна з раскладам у 12.20). Да гэтага быў затрыманы фактычны прылёт двух рэйсаў з Кіева, рэйсаў з Баку і Калінінграда.
Раней паведамлялася, што авіякампанія "Аэрафлот" адмяніла вячэрні рэйс у Мінск. "Рэйс "Аэрафлота" SU1832/1833 Шарамецьева — Мінск — Шарамецьева 12 студзеня ў 18.40 адменены ў сувязі з прагнозам неспрыяльных метэаўмоў (снегапад, узмацненне паўночна-ўсходняга ветру да 17 м/с). Пасажыры адмененых рэйсаў будуць перавезеныя наступнымі рэйсамі", — гаворыцца ў паведамленні на сайце авіякампаніі.
Акрамя таго, час вылету рэйса SU1834 Шарамецьева — Мінск пераносіцца з 22.50 12 студзеня на 3.30 13 студзеня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2016
Мінск, 12 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/131/33822
Текущая дата: 25.12.2024