Белорусский портал в Казахстане

Турыстычны поезд у маёнтак Дзеда Мароза ў нацыянальным парку "Белавежская пушча" пачне курсіраваць 25 снежня



Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У госці да Дзеда Мароза 25 снежня, а таксама 2, 4 і 8 студзеня турыстаў даставіць спецыяльны святочны поезд з правадніцамі-снягурачкамі, які складаецца з купэйных вагонаў.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.48 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.54, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на аўтобусах. У нацыянальным парку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны змогуць наведаць маёнтак Дзеда Мароза, домік Снягурачкі, музей падарункаў, чароўны калодзеж і ветраны млын, загадаць жаданне на паляне казак і атрымаць навагодні падарунак ад Дзеда Мароза.

У праграму тура таксама ўваходзіць азнаямленне з музеем прыроды нацыянальнага парку "Белавежская пушча", прагулка ўздоўж вальер з жывёламі.

Назад у сталіцу з Брэста навагодні поезд адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.34. Навагоднія падарожжы ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы арганізуе турыстычны цэнтр "Дартур" Мінскага аддзялення БЧ.

26 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/132/33361
Текущая дата: 26.12.2024