Белорусский портал в Казахстане

Сівак абмеркаваў з Цуй Цымінам развіццё ў Беларусі чыгуначнай інфраструктуры заходнееўрапейскай каляіны



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінтранса па выніках сустрэчы бакоў 14 кастрычніка.

Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак абмеркаваў пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне транспарту з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам.

"Што датычыцца тэмы чыгуначных зносін, размова ішла аб развіцці на тэрыторыі нашай краіны інфраструктуры чыгуначнай каляіны заходнееўрапейскай шырыні і развіцці кантэйнерных перавозак па маршруце Кітай - Заходняя Еўропа - Кітай, у тым ліку нерэгулярных", - сказалі ў прэс-службе.

Таксама бакі разгледзелі пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў галіне авіяцыі і стварэння прававой базы для міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў.

"На заканчэнне сустрэчы бакі выказалі гатоўнасць да далейшага ўмацавання і пашырэння супрацоўніцтва ў сферы транспарту", - рэзюмавалі ў прэс-службе Мінтранса.

Паслу КНР было ўручана пісьмо, адрасаванае міністру транспарту Кітая.

14 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/133/32941
Текущая дата: 16.11.2024