Пра гэта паведамляецца на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Колькасць зарэгістраваных на тэрыторыі вобласці дарожна-транспартных здарэнняў у параўнанні з першым паўгоддзем 2014 года скарацілася на 10,1% (157; -18), што адзначаецца ўжо сёмы год запар. На 14,8% (23; -4) менш загінула, на 13,7% (170; -27) паранена ў іх людзей.
На траціну менш (16; -8) ДТЗ учынена па віне нецвярозых вадзіцеляў.
Разам з тым ужо ў гэтым месяцы ў выніку ДТЗ загінулі шэсць чалавек, з якіх два пешаходы і два веласіпедысты.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2015
Мінск, 30 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/135/32535
Текущая дата: 26.12.2024