Белорусский портал в Казахстане

З-за забытага пенсіянерам тэрмаса з будынка чыгуначнага вакзала ў Мінску было эвакуявана 170 чалавек



Забыўчывасць пенсіянера з Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці павярнулася эвакуацыяй людзей з будынка чыгуначнага вакзала ў Мінску.

Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, 17 ліпеня ў 22.07 паступіла інфармацыя аб выяўленні падазронага прадмета на трэцім паверсе будынка чыгуначнага вакзала. Супрацоўнікамі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ГУУС Мінгарвыканкама з залы чакання было эвакуявана 170 чалавек, доступ у залу абмежаваны.

У 22.20, да прыбыцця сапёраў в/ч 5448 унутраных войскаў МУС, прадмет (металічны тэрмас) быў апазнаны гаспадаром.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/136/32036
Текущая дата: 16.11.2024