Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года найбольшы прырост па грузаперавозках атрыманы на паветраным транспарце.
Так, за шэсць месяцаў 2015 года беларускія авіякампаніі транспартавалі 16,8 тыс. т грузаў, што на 25,8 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
У цэлым арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года перавезлі 221,7 млн т грузаў, што практычна адпавядае ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года (99,99 працэнта да студзеня-чэрвеня 2014 года).
Павелічэнне аб`ёмаў перавозак грузаў за два кварталы бягучага года адзначана на аўтамабільным транспарце - на 6,9 працэнта да ўзроўню шасці месяцаў 2014 года. У той жа час грузаперавозкі чыгуначным і ўнутраным водным транспартам зменшыліся на 9,5 працэнта і 14,3 працэнта адпаведна.
Грузаабарот усіх відаў транспарту за студзень-чэрвень склаў амаль 61,5 млрд ткм (на 5,2 працэнта менш, чым у І паўгоддзі мінулага года), у тым ліку грузаабарот чыгуначнага склаў 19,1 млрд ткм, аўтамабільнага - 12,2 млрд ткм. У чэрвені гэтага года грузаабарот быў адзначаны на ўзроўні 10 млрд ткм, скараціўшыся ў параўнанні з папярэднім месяцам на 6,5 працэнта.
17 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/136/32072
Текущая дата: 16.11.2024