Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка на летні перыяд 2015 года назначыла поезд міжнародных ліній нумар 374/373 Мінск-Варна (Балгарыя)



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

"Мэтай рэалізацыі праекта з`яўляецца павышэнне прывабнасці і якасці паслуг, пашырэнне геаграфіі паездак на адпачынак на ўзбярэжжа Чорнага мора", - адзначылі спецыялісты.

Поезд будзе дастаўляць пасажыраў з Мінска ў Варну і назад адзін раз на тыдзень. З Мінска (са станцыі Мінск-Пасажырскі) ён будзе адпраўляцца па серадах з 17 чэрвеня па 9 верасня, а з Варны - па пятніцах з 19 чэрвеня па 11 верасня.

Час адпраўлення саставу з беларускай сталіцы - 13.18, прыбыцця ў Варну - праз суткі ў 10.15. У зваротным напрамку поезд адпраўляецца ў 19.15, а прыбывае ў сталіцу праз суткі ў 16.59. У дарозе састаў будзе знаходзіцца 45 гадзін.

1 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/137/31205
Текущая дата: 29.09.2024