Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Манголія маюць намер развіваць двухбаковыя сувязі ў галіне транспарту і лагістыкі



Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у час візіту ў Манголію абмеркаваў з міністрам дарог і транспарту Намхаем Тумурхуу бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых сувязей у галіне транспарту і лагістыкі, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя на чале з Валянцінам Рыбаковым прыняла ўдзел у перагаворах у Міністэрстве будаўніцтва і горадаўладкавання Манголіі. У час размовы з намеснікам міністра будаўніцтва і горадаўладкавання, старшынёй мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве асноўная ўвага была ўдзелена пытанню рэалізацыі двухбаковых дамоўленасцей, а таксама маючым адбыцца мерапрыемствам сумеснага парадку дня, накіраваным на паглыбленне беларуска-мангольскага ўзаемадзеяння.

24 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/139/30691
Текущая дата: 29.09.2024