Белорусский портал в Казахстане

Ратавальнікі прадухілілі ўцечку сямі тысяч літраў дызпаліва з бензавоза, які перакуліўся пад Мазыром



За пяць кіламетраў ад вёскі Міцькі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці перакуліўся бензавоз, паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.

Інфармацыя аб ДТЗ паступіла ў мазырскае падраздзяленне МНС 24 красавіка ў 13.27. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель з-за тэхнічнага дэфекту не справіўся з кіраваннем. 

У выніку аўтамабіль атрымаў нязначныя пашкоджанні, часткова быў абмежаваны рух па адной паласе дарогі.

Работнікі МНС прадухілілі ўцечку і ўзгаранне сямі тысяч літраў дызельнага паліва, паднялі перакулены аўтамабіль з цыстэрнай.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/139/30705
Текущая дата: 16.11.2024