Белорусский портал в Казахстане

Экіпаж карабля «Саюз МС-23» завяршыў місію на МКС, прабыўшы там рэкордныя 371 суткі



Расійскія касманаўты Сяргей Пракоп’еў, Дзмітрый Пяцелін, а таксама прадстаўнік NASA Фрэнк Рубіа вярнуліся на Зямлю пасля місіі на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што экіпаж пабіў рэкорд знаходжання на МКС, правёўшы там 371 дзень.

Карабель «Саюз МС-23» прызямліўся на паўднёвы ўсход ад горада Жэзказгана (Рэспубліка Казахстан).

Першапачаткова меркавалася, што экіпаж вернецца з МКС вясной гэтага года, але яго місію прыйшлося прадоўжыць да 27 верасня з-за разгерметызацыі вонкавага контуру радыятара сістэмы тэрмарэгуляцыі карабля «Саюз МС-22». Каб забяспечыць бяспечнае вяртанне экіпажа на Зямлю, да Міжнароднай касмічнай станцыі ў беспілотным рэжыме быў адпраўлены «Саюз МС-23».

Звязда, 27 верасня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/14/71086
Текущая дата: 15.11.2024