З 1 мая авіялінія звяжа Пекін, Мінск і Будапешт.
Ініцыятарам адкрыцця прамых паветраных зносін паміж трыма краінамі - Кітаем, Беларуссю і Венгрыяй - стала кітайская авіякампанія "Эйр Чайна". Гэты захад накіраваны, у прыватнасці, на стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху ХХI стагоддзя.
Рэйс Пекін-Мінск-Будапешт будзе выконвацца аэробусам 330-200 чатыры разы ў тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю. Адваротны рэйс будзе выконвацца без перасадкі ў Мінску.
Рашэнне аб адкрыцці гэтай авіялініі адпавядае рэаліям. У 2011-2014 гадах, згодна са статыстыкай, паветраныя зносіны паміж Азіяй і Беларуссю ўзрасталі ў сярэднім на 26 працэнтаў у год.
Сярэднегадавы прырост патоку турыстаў з Кітая ў Венгрыю складае 15 працэнтаў.
Сярэднегадавы прырост патоку турыстаў з Кітая ў Венгрыю складае 15 працэнтаў.
Авіякампанія "Эйр Чайна" - самы буйны авіяперавозчык паміж Кітаем і Еўропай. Паводле даных на сакавік 2015 года, авіякампанія абслугоўвала 328 пасажырскіх авіяліній. Лінія Пекін-Мінск-Будапешт - 18-я для "Эйр Чайна" на еўрапейскім напрамку.
30 красавіка 2015, Пекін
БЕЛТА - Сіньхуа
30 красавіка 2015, Пекін
БЕЛТА - Сіньхуа
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/140/30744
Текущая дата: 26.12.2024