Аб гэтым паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама.
У ДАІ зазначылі, што такая вялікая лічба гаворыць пра актуальнасць праблемы выкарыстання мабільных тэлефонаў пры кіраванні транспартным сродкам.
Нагадаем, у перыяд правядзення акцыі сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль над вадзіцелямі транспартных сродкаў, якія карыстаюцца падчас руху апаратамі радыё- і тэлефоннай сувязі, не абсталяванымі тэхнічнымі прыстасаваннямі, якія дазваляюць весці перамовы без выкарыстання рук. Актыўная праца па выяўленні такіх парушальнікаў Правілаў дарожнага руху будзе прадоўжана. Запланаваныя як рэйдавыя мерапрыемствы, так і прафілактычныя акцыі.
ДАІ нагадвае, што за парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам (за выключэннем вадзіцеляў транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння), правілаў карыстання радыё- і тэлефоннай сувяззю падчас руху на вадзіцеля накладаецца штраф памерам да двух базавых велічынь, за паўторнае такое парушэнне на працягу года — штраф памерам ад 2 да 8 базавых велічынь.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2015
Мінск, 10 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/141/30434
Текущая дата: 26.12.2024