Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай Чыгункі.
У сувязі з пераходам у ноч з 28 на 29 сакавіка ў краінах Еўрапейскага Саюза і Украіны на летні час Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.
Напрыклад, цягнік № 805 Мінск — Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 8.40 і прыбываў у канцавы пункт у 10.10, з 29 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс у 11.10 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змяненняў). Цягнік № 806 Вільнюс — Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 18.14 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.44, а пасля 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.14. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.
Змяненні закранулі і міжнародныя цягнікі зносінамі з Украінай і Польшчай. Так, цягнік № 86 Мінск — Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 22.42 і прыбываў у Кіеў у 7.51, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 21.55 (час прыбыцця ў Кіеў застанецца без змяненняў). Назад цягнік № 85 з пераходам на летні час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.52 (да 29 сакавіка адпраўляўся ў 21.19), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі — 8.38.
Цягнік № 115 Мінск — Варшава, які адпраўляўся з Мінска ў 21.46 і прыбываў на ст. Варшава-Цэнтральная ў 5.40, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 20.45 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік № 116 Варшава — Мінск адпраўляўся са ст. Варшава-Цэнтральная ў 21.06 і прыбываў у Мінск у 09.26. З пераходам на летні час гэты цягнік будзе адпраўляцца з Варшавы па ранейшым раскладзе, але ў Мінск ён будзе прыбываць у 07.58.
У сувязі са змяненнямі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па тэрыторыі Беларусі.
Пасажырскія цягнікі, якія адправіліся з пачатковых станцый да пераводу стрэлак гадзінніка і якія апынуліся ў дарозе ў момант пераводу часу, далей ідуць да канцавых станцый згодна з раскладам, які дзейнічаў да пераводу стрэлак гадзінніка, паведамляе прэс-служба.
Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце БЧ www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2015
Мінск, 28 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/142/30264
Текущая дата: 26.12.2024