Белорусский портал в Казахстане

"Штадлер Мінск" плануе ўзяць удзел у мадэрнізацыі гарадскога электратранспарту Санкт-Пецярбурга



11 сакавіка адбудзецца візіт дэлегацыі ААТ "Штадлер Мінск" у Санкт-Пецярбург.

Як паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі, з удзелам беларускіх спецыялістаў адбудзецца нарада кіраўніцтва камітэтаў па транспарце, па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга і прадпрыемства "Гарэлектратранс". 

У межах рэалізацыі рашэння 7-га пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга бакі разгледзяць пытанне аб магчымасці мадэрнізацыі прадпрыемствам "Штадлер Мінск" гарадскога электрычнага транспарту ДУП "Гарэлектратранс".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/143/30028
Текущая дата: 26.12.2024