Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка ў 2015 годзе прыме ўдзел у буйнейшых міжнародных выстаўках па грузаперавозках, транспарце і лагістыцы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.

У прыватнасці, стэнд Беларускай чыгункі будзе прадстаўлены на выстаўцы "ТрансРасія" ў Маскве (з 21 па 24 красавіка), на форуме "Transport logistic" у Мюнхене (5-8 мая). У маі ў час "Transbaltika 2015" у Вільнюсе БЧ плануе правесці круглы стол па разглядзе актуальных пытанняў развіцця транзітных перавозак грузаў, а ў кастрычніку на Нацыянальнай выстаўцы Рэспублікі Беларусь у Мінску прадугледжана арганізацыя міжнароднай канферэнцыі па пытаннях развіцця грузаперавозак. Транзітны патэнцыял Беларусі ў забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў будзе абмяркоўвацца ў лістападзе ў Маскве ў час круглага стала.

Акрамя таго, БЧ плануе наведванне выстаўкі і канферэнцыі па транспартнай лагістыцы "Intermodal Asia" ў Шанхаі (24-26 сакавіка), міжнароднага чыгуначнага салона тэхнікі і тэхналогій "ЭКСПА 1520" Шчэрбінцы (Расія, 2-5 верасня), выстаўкі "Trako" ў Гданьску (22-25 верасня) і канферэнцыі "Інфатранс" у Санкт-Пецярбургу.

"Удзел у такіх мерапрыемствах з`яўляецца неад`емнай часткай маркетынгавай стратэгіі БЧ, - адзначылі ў прэс-службе ведамства. - Нашы спецыялісты паўдзельнічаюць у рабоце пленарных і секцыйных пасяджэнняў, рабоце круглых сталоў па актуальных пытаннях развіцця транспартнай галіны. У час форумаў плануецца дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу беларускай магістралі, а таксама знаёмства экспедытарскіх кампаній і грузаўладальнікаў з паслугамі чыгункі і яе тарыфнай палітыкай".

19 студзеня 2015, Мінск
Марына Доўгер - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/144/29089
Текущая дата: 29.09.2024