Кітай пабудуе высакаскорасную чыгунку, якая звяжа Пекін і Маскву, паведамляюць інфармагенцтвы.
Кошт праекта - 1,5 трлн юаняў ($242 млрд). Агульная працягласць пуцей складзе 7 тыс.км. Чыгунка пройдзе праз Казахстан. Каб дабрацца ад адной сталіцы да другой, спатрэбяцца два дні. Як чакаецца, праект будаўніцтва чыгуначнай магістралі будзе рэалізаваны на працягу 8-10 гадоў.
Будаўніцтва ўзгоднена паралельна з маштабным кантрактам аб пастаўках газу паміж Кітаем і Расіяй.
У кастрычніку 2014 года Міністэрства транспарту Расіі, РЧ, дзяржкамітэт КНР па развіцці і рэформе, а таксама карпарацыя "Кітайскія чыгункі" падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне высакаскорасных чыгуначных зносін. Мэта дакумента - распрацаваць праект Еўразійскага высакаскораснага транспартнага калідора Масква - Пекін, у які ўвойдзе магістраль Масква - Казань.
22 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
22 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/144/29162
Текущая дата: 16.11.2024