Белорусский портал в Казахстане

Дадатковыя рэйсы з Мінска ў "Дудуткі" арганізуюць 21 і 22 лютага



Аб гэтым паведамілі ў ДП "Мінсктранс".

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў на тэрыторыі музейнага комплексу "Дудуткі" 21 і 22 лютага па маршруце нумар 323 "АВ Усходні - Дудуткі" будзе арганізаваны дадатковы рэйс аўтобуса адпраўленнем у 9.50 з аўтавакзала "Усходні" і ў 19.00 з музейнага комплексу "Дудуткі" з выкананнем прамежкавага прыпыначнага пункта "Слуцкі гасцінец". 

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем свята "Масленіца" 22 лютага з 9.50 да завяршэння мерапрыемстваў арганізуецца работа аўтобусаў па прыгарадным аўтобусным маршруце нумар 203Э "АС Паўднёва-Заходняя - Музей народнай архітэктуры і быту" з інтэрвалам руху 20 мінут.

20 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/144/29721
Текущая дата: 26.12.2024