Белорусский портал в Казахстане

З 2 лютага ў Мінску ў якасці эксперыменту пачынае курсіраваць "школьны" аўтобус — № 187



Паводле звестак "Мінсктранса", аўтобус будзе курсіраваць па будных днях па маршруце "Чырвоны Бор — Брыкета".

Маршрут арганізаваны спецыяльна для падвозу дзяцей з вуліцы Брыкета да сярэдняй школы № 12, што па вуліцы Скрыпнікава. 

Ад прыпынку "Кальцавая дарога" "школьны" аўтобус будзе адпраўляцца ў 7.35, 8.05 і 12.00, ад прыпынку "Чырвоны Бор" — у 13.10 і 18.50. 

Акрамя таго, з 2 лютага, таксама ў якасці эксперыменту, змяняецца маршрут аўтобуса № 154 "ДС Карастаянавай — Шчадрына". На ўчастку ад прыпынку "Арлоўская" да кінатэатра "Кіеў" рух будзе арганізаваны па вуліцах Карастаянавай, Арлоўскай, Багдановіча, Кульман, Крапоткіна і Кахаўской у абодвух напрамках.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск,1 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/145/29371
Текущая дата: 25.12.2024