Белорусский портал в Казахстане

Беларускі інвестар у бліжэйшыя гады пабудуе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск атэль



Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, наведваючы аэрапорт.

Мінгарвыканкам правёў конкурс, па выніках якога вызначаны пераможца — беларуская кампанія. Інвестар будзе вызначаць генпадрадную арганізацыю. «Я лічу, што ў 2015 годзе мы павінны пачаць будаўніцтва», — сказаў віцэ-прэм’ер. Як удакладніў Анатоль Калінін, праект будзе рэалізаваны за кошт сродкаў інвестара.

Як паведамлялася, пляцоўка пад будаўніцтва атэля ў Нацыянальным аэрапорце Мінск ужо вызначана. Раней Анатоль Калінін заявіў: «Мы хочам, каб да канца 2016 года атэль працаваў ужо і аказваў адпаведныя паслугі гасцям аэрапорта»

Звязда, 31 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/146/28847
Текущая дата: 25.12.2024