Белорусский портал в Казахстане

БЧ прадоўжыць продаж білетаў на поезд Мінск-Сімферопаль пасля 17 верасня



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прадоўжыць продаж праязных дакументаў на поезд нумар 100/99 Мінск-Сімферопаль пасля 17 верасня 2014 года.

Падкрэсліваецца, што з гэтай даты зменіцца перыядычнасць курсіравання поезда: ён будзе адпраўляцца з Мінска па няцотных чыслах, з Сімферопаля - па цотных (згодна з цяпер дзеючым раскладам, курсіруе штодзень).

Што датычыцца часу адпраўлення і прыбыцця, то ён застанецца без змяненняў. Са станцыі Мінск-Пасажырскі поезд адпраўляецца ў 07.45 і прыбывае на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі ў 13.05 наступнага дня. У зваротным напрамку час адпраўлення саставу з Сімферопаля - 19.20, прыбыцця ў Мінск - 23.17 наступнага дня.

Раней Беларуская чыгунка прадоўжыла продаж праязных дакументаў на поезд нумар 100/99 Мінск-Сімферопаль да 15 верасня 2014 года.

27 жніўня 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/148/27321
Текущая дата: 29.09.2024