Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння беларуска-славенскага сумеснага камітэта па пытаннях міжнародных аўтамабільных перавозак.
Беларусь і Славенія разгледзяць у перспектыве пытанне поўнай двухбаковай лібералізацыі рынку міжнародных аўтамабільных перавозак.
У прэс-службе адзначылі, што рашэнне аб лібералізацыі прынята ў сувязі з павелічэннем аб`ёму міжнародных перавозак дзвюх краін. "Прымаючы пад увагу перспектыву росту транзітных паездак славенскіх перавозчыкаў праз Беларусь у 2015 годзе, славенскі бок прапанаваў павялічыць квоту дазволаў на будучы год без аплаты дарожных збораў", - дадалі спецыялісты.
Беларускія транспартнікі канстатавалі, што перавозкі грузаў павінны развівацца на аснове парытэтнасці, стварэння роўных спрыяльных умоў для іх павелічэння, у тым ліку шляхам прыняцця максімальных намаганняў для ўзаемнага развіцця перавозак грузаў паміж дзяржавамі. У выніку бакі дамовіліся разгледзець пытанне павелічэння квоты дазволаў па выніках работы за першае паўгоддзе 2015 года.
Акрамя таго, у ходзе пасяджэння эксперты ўзгаднілі канчатковую квоту дазволаў на 2014 год і папярэднюю - на 2015 год.
Закранаючы развіццё пасажырскіх перавозак паміж дзвюма краінамі, бакі адзначылі недастатковы ўзровень развіцця такіх перавозак і дамовіліся прадоўжыць супрацоўніцтва для нарошчвання іх колькасці. Таксама дэлегацыі прынялі рашэнне абмяняцца дазволамі для выканання нерэгулярных перавозак пасажыраў у 2015 годзе.
31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/148/27948
Текущая дата: 25.12.2024