Аб гэтым 22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню аўтамабіліста і дарожніка, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Яўген Ракала.
Паводле слоў Яўгена Ракалы, праграма па развіцці і ўтрыманні аўтадарог на 2015-2019 гады прадугледжвае рэканструкцыю вялікай колькасці дарог. "На такіх аўтамагістралях мы будзем старацца ўстанаўліваць больш высокі хуткасны рэжым", - адзначыў ён.
У бліжэйшы час будзе ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак Жлобін - Гомель, гэта аўтадарога першай катэгорыі. "Пытанне канкрэтнага хуткаснага рэжыму на гэтай дарозе будзе вырашацца сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй толькі пасля дасканалага аналізу. Калі па параметрах і бяспецы дарожнага руху тут можна павысіць хуткасны рэжым, то гэта будзе зроблена", - растлумачыў Яўген Ракала.
На некаторых участках рэспубліканскіх аўтадарог Беларусі з 10 кастрычніка павялічаны хуткасны рэжым да 120 км/гадз. Гэта рашэнне было прынята пасля аналізу сітуацыі на дарогах, які Мінтранс правёў сумесна з ДАІ па даручэнні кіраўніка дзяржавы.
"Мы не проста павысілі хуткасны рэжым і адышлі ад гэтай праблемы. На гэтых частках вядзецца маніторынг як з боку ДАІ, так і з боку дарожных службаў. Мы назіраем за пакрыццём, даследуем транспартны паток і паводзіны кіроўцаў", - распавёў Яўген Ракала.
"Мы не проста павысілі хуткасны рэжым і адышлі ад гэтай праблемы. На гэтых частках вядзецца маніторынг як з боку ДАІ, так і з боку дарожных службаў. Мы назіраем за пакрыццём, даследуем транспартны паток і паводзіны кіроўцаў", - распавёў Яўген Ракала.
Хуткасны рэжым быў павялічаны да 120 км/гадз на ўчастках дарог Р1 Мінск - Дзяржынск (на ўсёй працягласці), М1/Е30 Брэст - Мінск - граніца Расіі (з 573-га па 610-ы км), М4 Мінск - Магілёў (на ўсім працягу), М5 Мінск - Гомель (на ўсёй працягласці, за выключэннем участкаў, што знаходзяцца на рэканструкцыі) і М6 Мінск - Гродна (з 8-га па 57-ы км).
22 кастрычніка 2014, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
22 кастрычніка 2014, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/149/27829
Текущая дата: 25.12.2024