Белорусский портал в Казахстане

За суткі чэргі транспарту на ўезд у Польшчу і Літву павялічыліся на 30%



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

За мінулыя суткі легкавыя аўто чакалі ўезду ў Літву перад пунктамі пропуску «Лаварышкес» («Катлоўка»), «Шумскас» («Лоша»), «Мядзінінкай» («Каменны Лог»), «Шальчынінкай» («Беняконі») і «Райгардас» («Прывалка»), а ў Польшчу — перад «Цярэспалем» («Брэст»). Найменшую колькасць транспарту аформілі супрацоўнікі кантрольных органаў сумежнага «Цярэспаля» («Брэст») — 40% ад нормы.

Чарга фур, якія ідуць у ЕС, адзначалася перад літоўскімі пунктамі пропуску — «Лаварышкес» («Катлоўка»), «Мядзінінкай» («Каменны Лог»), «Шальчынінкай» («Беняконі»). Па дадзеных маршрутах у Еўрасаюз прайшло ў сярэднім 42% фур.

Звязда, 16 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/15/70542
Текущая дата: 15.11.2024