У новым навучальным годзе ў Мінскай вобласці плануецца арганізаваць падвоз больш за 12,8 тыс. навучэнцаў, паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама.
Будуць задзейнічаны 293 школьныя аўтобусы, 44 з якіх — тыпу МАЗ-257s — Мінаблвыканкам закупіў і перадаў раёнам толькі сёлета.
Да месца вучобы дзяцей даставяць з 1899 населеных пунктаў.
«Бясплатная перавозка будзе ажыццяўляцца ў 474 установы адукацыі, у тым ліку 116 устаноў дашкольнай адукацыі», — праінфармавалі ў прэс-службе.
Усе школьныя аўтобусы абсталяваны двухкамернымі відэарэгістратарамі і назапашвальнікамі інфармацыі. Можна будзе пракантраляваць, як арганізаваны падвоз дзяцей, у тым ліку паглядзець дзеянні суправаджаючых і выкананне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху.
Звязда, 21 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/15/70672
Текущая дата: 15.11.2024