Пілатуемы касмічны карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).
Стыкоўка прайшла ў аўтаматычным рэжыме ў 9.16 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША (16.16 мск). На борце карабля знаходзіцца экіпаж місіі Crew −7 — касманаўт Раскосмаса Канстанцін Барысаў, астранаўт NASA Язмін Магбелі, астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Андрэас Магенсен і астранаўт Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў Сатосі Фурукава. Члены экіпажа на станцыі прабудуць каля шасці месяцаў.
Запуск Crew Dragon адбыўся ў суботу з касмадрома ў касмічным цэнтры Кэнэдзі (штат Фларыда). Шлях да станцыі заняў крыху больш за суткі.
Звязда, 27 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/15/70814
Текущая дата: 24.12.2024