Аб гэтым паведаміла кіраўнік прэс-службы сталічнай ДАІ Таццяна Харлінская.
Пераход з`явіўся на праезнай частцы вуліцы Кульман у раёне дома нумар 9. Ён дае магчымасць аптымізаваць пешаходныя патокі дзякуючы розным інжынерна-тэхнічным рашэнням, якія яшчэ не прымяняліся разам на адным пераходзе. "Раней побач на адлегласці 20 м адзін ад аднаго размяшчаліся два пераходы. Пешаходы карысталіся то адным, то другім або перасякалі праезную частку паміж імі. Цяпер арганізаваны адзін пераход, гэта значыць ужо выключана такая сітуацыя, калі людзі пераходзяць праезную частку па-за "зебрай", - расказала Таццяна Харлінская.
Гэтага ўдалося дасягнуць у тым ліку тым, што пры набліжэнні да перахода ўстаноўлена новая дарожная агароджа даўжынёй 30 м. "Яе канструкцыя і вышыня практычна выключаюць магчымасць неарганізаванага выхаду на праезную частку", - растлумачыла прэс-сакратар. Таксама ўстаноўлены дарожныя знакі з люмінесцэнтнай плёнкай на алмазнай аснове, гэта значыць з павышанай святлоадбівальнай здольнасцю. Разметка нанесена менавіта бела-жоўтая, а не проста белая.
Акрамя таго, пры набліжэнні да перахода ўстаноўлена штучная няроўнасць. "Гэта зніжэнне скорасці і ўзмацненне ўвагі вадзіцеляў пры набліжэнні да небяспечнага ўчастка", - удакладніла Таццяна Харлінская. Гэтыя і іншыя тэхнічныя асаблівасці перахода, як лічаць у ДАІ Мінска, дадуць магчымасць зрабіць дарожны рух больш бяспечным.
21 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/151/26749
Текущая дата: 15.11.2024