Аб гэтым паведаміў 7 сакавіка начальнік УП "Мінскметрабуд" Аляксандр Кудзелка пасля падпісання з кампаніяй кантракта на пастаўку тунэлепраходчага комплексу з перыферыйным абсталяваннем.
"Упершыню ў практыцы метрабудавання ў Мінску будзе прымяняцца механізаваны праходчы комплекс. Ён дасць магчымасць у цэлым скараціць тэрміны будаўніцтва аб`екта. Я не скажу, што метро будзе будавацца ў пяць разоў хутчэй, таму што ёсць свае нюансы па абслугоўванні і неабходным суправаджэнні, але гэты час зменшыцца мінімум у 2,5 раза", - расказаў кіраўнік мінскага прадпрыемства. Паводле яго слоў, хуткасць збудавання перагонных тунэляў з прымяненнем такога абсталявання складае 250 м у месяц, пры тым, што да гэтага часу яна складала ад 40 да 70 м.
Як адзначыў Аляксандр Кудзелка, сёння Мінгарвыканкам і Банк развіцця падпісалі мемарандум аб фінансаванні будаўніцтва трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. У бягучым годзе, у прыватнасці, на гэтыя мэты плануецца атрымаць Br450 млрд. крэдыту. "Паралельна мы прапрацавалі і амаль атрымалі станоўчае заключэнне Банка развіцця на крэдытаванне закупкі новага комплексу. Гэта будзе асобная сума", - растлумачыў кіраўнік прадпрыемства. Ён таксама паведаміў, што прыкладны пачатак работ па мантажы комплексу - лістапад-снежань бягучага года.
У сваю чаргу прэзідэнт кампаніі CSM Bessac Бернард Тэрон удакладніў, што тунэлепраходчы комплекс з`яўляецца буйнагабарытным абсталяваннем, маючым вялікую вагу. Калі канструкцыя будзе сабрана на заводзе-вытворцы, яе дэманціруюць, і абсталяванне часткамі паступіць у Беларусь. "Такая машына выкарыстоўвалася ў свой час для пракладання падводнага тунэля паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. Я гавару пра тэхнічнае падабенства, таму што ўжо мінула шмат часу, а машына для Мінска будзе намнога больш сучасная. Яна будзе палепшана, але сам прынцып работы - аналагчны", - сказаў кіраўнік кампаніі.
Пастаўшчык новага комплексу для Мінскага метрапалітэна быў выбраны па выніках конкурсу. У ім прымалі ўдзел некалькі замежных вытворцаў.
Кампанія CSM Bessac - член групы Vinci, якая створана ў 1899 годзе і з`яўляецца самым вялікім будаўнічым канцэрнам у свеце па выручцы ($50,5 млрд у год). Рэалізавала каля 265 тыс. праектаў, уключаючы тунэлі метро, для электрастанцый і транспартныя тунэлі. Ва ўласнасці CSM Bessac знаходзіцца 30 тунэлепраходчых комплексаў розных тыпаў і дыяметраў. Кампанія мае ў тым ліку ўласнае канструктарскае бюро, праектны інстытут і завод па вытворчасці тунэлепраходчых шчытоў. Асаблівае месца ў яе дзейнасці займае аказанне тэхнічнай падтрымкі новым падрадчыкам.
7 сакавіка 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/154/25367
Текущая дата: 15.11.2024