Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" ў першым квартале павялічыла аб`ём перавозак пасажыраў на 15%



За першы квартал 2014 года авіякампанія "Белавія" перавезла 270.362 чалавекі, што на 15,1% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года.

За першыя тры месяцы гэтага года было перавезена 569 тон грузаў і пошты, што на 15,4% больш, чым у 2013 годзе, паведамляе "Белавія".

У сакавіку пасажырапаток авіякампаніі склаў 94.210 чалавек, або 114,2% да вынікаў за трэці месяц 2013 года. Рост аб`ёмаў перавезеных грузаў і пошты склаў 35,1% у параўнанні з вынікамі сакавіка 2013 года, усяго ў мінулым месяцы было перавезена 236,4 тоны грузаў і пошты.

25 сакавіка на сайце авіякампаніі "Белавія" быў актываваны сэрвіс самастойнай рэгістрацыі пасажыраў з дапамогай мабільных прыстасаванняў (мабільная рэгістрацыя).

30 сакавіка пачаў дзейнічаць летні расклад палётаў "Белавія" (да 25 кастрычніка 2014 года).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/154/25659
Текущая дата: 15.11.2024