Гэты збор можа скласці менш як 25 літаў, пра якія паведамлялася раней, заявіў журналістам 21 жніўня пасля пасяджэння ўрада прэм`ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус.
Паводле яго слоў, суму збору і парадак правядзення дэзінфекцыі павінна вызначыць Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба Літвы (ДХВС).
Як растлумачыў літоўскі прэм`ер, для ўвядзення збору неабходна ўнесці карэктывы ў заканадаўства, таму дэзінфекцыя будзе ажыццяўляцца ў якасці платнай паслугі, што аказвае дзяржарганізацыя. "Гэта азначае, што ДХВС сама вызначыць парадак, як праводзіць гэту працу па дэзінфекцыі і колькі плаціць за гэтыя паслугі", — цытуе Буткявічуса інфармагенцтва BNS.
Паводле яго слоў, Міністэрства сельскай гаспадаркі, магчыма, "адшукае дадатковыя сродкі, каб для перавозчыкаў быў устаноўлены збор меншы".
Нагадаем, з 23 ліпеня Літва праводзіць дэзінфекцыю легкавых аўтамабіляў, якія ўязджаюць на яе тэрыторыю з Беларусі, а таксама абутку і рук людзей. Гэта працэдура праводзіцца бясплатна.
19 жніўня ўрад Літвы прыняў рашэнне ўвесці збор за дэзінфекцыю грузавых аўтамабіляў і назваў памер збору — 25 літаў.
Акрамя таго, літоўскія ўлады жадаюць узвесці на мяжы з Беларуссю сцяну з мэтай абароны ад АЧС і просяць кіраўніцтва ЕС дапамагчы ў гэтым. ДХВС просіць Еўракамісію выдзеліць для барацьбы з АЧС у Беларусі 13,5 млн. еўра (46,6 млн. літаў), паколькі 750 тыс. літаў, выдзеленых на абсталяванне для дэзінфекцыі на мяжы, да сярэдзіны жніўня ўжо будуць патрачаныя. 10 млн. еўра (34,5 млн. літаў) з запытанай сумы спецыялісты плануюць выкарыстоўваць на ўстаноўку агароджы ад жывёл на мяжы з Беларуссю. Колькі будзе каштаваць знішчэнне свіней у будучай буфернай зоне, пакуль не падлічана.
Па дапамогу ў ЕС звярнуліся таксама іншыя заходнія суседзі Беларусі — Латвія і Польшча.
Ачагі АЧС афіцыйна выяўленыя ў Беларусі ў двух месцах — Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці і ў Віцебскім раёне. Беларускія ўлады заявілі, што прычынай захворвання свіней стаў заражаны камбікорм, які быў пастаўлены прадпрымальнікам з-за межаў Беларусі і рэалізаваны насельніцтву.
Часовая забарона на ўвоз свінняў і свініны з Беларусі ўведзеная ў Расіі, Украіне, Польшчы, Літве і Латвіі.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/161/22896
Текущая дата: 23.12.2024