Белорусский портал в Казахстане

3 верасня ў Гродне прайшоў Дзень памяці загінулых на дарогах дзяцей



Школьнікі ў святлоадбівальных камізэльках выйшлі на ажыўленую вуліцу ў цэнтры горада.

Утварыўшы жывы калідор, яны трымалі ў руках запаленчыя свечкі і плакаты з імёнамі загінулых у розныя гады дзяцей, указаннем іх узросту і даты гібелі. Удзельнікі акцыі павязвалі на аўтамабілі стужачкі колераў святлафора.

Святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій асвячалі машыны, якія праязджалі, і маліліся за жывых і загінулых.

Завяршыўся Дзень памяці запускам у неба белых балонікаў, якія сімвалізавалі душы загінулых дзяцей.

БелаПАН, 3 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/161/23142
Текущая дата: 23.12.2024