Белорусский портал в Казахстане

Да праекта грузавога кантэйнернага цягніка "Вікінг" далучыўся пяты ўдзельнік — Чыгунка Малдовы



Пра гэта паведаміла прэс-служба Украінскай чыгункі.

Партнёрамі праекта акрамя ЧМ і УЧ з`яўляюцца Беларуская чыгунка, Літоўскія чыгункі і Балгарскія дзяржаўныя чыгункі.

Пратакол аб далучэнні ЧМ падпісаны ў Кішынёве на апошняй нарадзе аператараў па пытаннях курсіравання цягніка. Удзельнікі падвялі вынікі за шэсць месяцаў 2013 года і "прызналі неабходным актывізаваць працу па прыцягненні дадатковых аб`ёмаў перавозак грузаў".

"У прыватнасці, беларускі бок прапанаваў ажыццяўляць перавозкі рэфрыжэратарных кантэйнераў са скорапсавальнымі грузамі. Гэту прапанову падтрымаў літоўскі бок", — адзначаецца ў паведамленні.

Чыгуначны праект "Вікінг" рэалізуецца з лютага 2003 года. Ён забяспечвае дастаўку грузаў па маршруце Літва (Клайпедскі порт) — Беларусь — Украіна (порты Ільічоўск і Адэса). Маршрут цягніка, які курсіруе тры разы на тыдзень, складае 1.734 км, якія ён з-за спрошчанага мытнага рэжыму пераадольвае за 52 гадзіны. Балгарыя далучылася да праекта ў канцы 2012 года. Цяпер адпрацоўваецца тэхналогія арганізацыі перавозак у зносінах з гэтай краінай па моры і сушы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/162/22399
Текущая дата: 23.12.2024