З 31 ліпеня рэйсы «Белавія» ў маскоўскі аэрапорт Унукава будуць выконвацца двойчы ў дзень штодня, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Згодна з раскладам новыя рэйсы будуць выконвацца ў наступным парадку: вылет з Мінска ў 19.50 і прыбыццё ў Маскву ў 21.15, а таксама вылет з Унукава ў 22.05 і прыбыццё ў Мінск у 23.30.
Рэйсы ва Унукава «Белавія» адкрыла практычна роўна год таму — 15 ліпеня. Гэта трэці аэрапорт маскоўскага кірунку. Рэйсы авіякампаніі таксама лётаюць у маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамеццева.
Звязда, 7 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/17/69997
Текущая дата: 15.11.2024