Цяпер ідзе працэс праектавання новай касмічнай станцыі, чакаецца, што першы модуль запусцяць у 2027-м.
Расія прапануе БРІКС стварыць асобны спецыялізаваны модуль для расійскай арбітальнай станцыі (РАС), дзе можна было б праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні, пра гэта расказаў генеральны дырэктар "Раскосмасу" Юрый Барысаў.
Ён адзначыў, што краіны БРІКС змаглі б вывучаць магчымасці нізкай калязямной арбіты ў складзе расійскай арбітальнай станцыі.
"Хацелася б прапанаваць партнёрам па БРІКС разгледзець магчымасць прыняць удзел у гэтым праекце і, аб`яднаўшы намаганні, стварыць паўнацэнны модуль, які, знаходзячыся ў складзе РАС, даў магчымасць краінам БРІКС выкарыстаць магчымасці нізкай калязямной арбіты для рэалізацыі сваіх нацыянальных касмічных праграм", - падкрэсліў Барысаў.
На дадзены момант Ракетна-касмічнай карпарацыяй "Энергія" ідзе эскізнае праектаванне новай станцыі, якое збіраюцца скончыць у 2023-м.
Першы модуль станцыі плануюць запусціць у 2027 годзе. Касманаўты ж змогуць туды адправіцца толькі праз год.
Завяршыць будаўніцтва жадаюць у 2032 году.
Варта адзначыць, што расейская арбітальная станцыя павінна быць пабудавана ў той час, калі з эксплуатацыі збіраюцца выводзіць Міжнародную касмічную станцыю (плануецца ў 2028-2030 гадах).
БРІКС (BRICS — скарачэнне ад Brazil, Russia, India, China, South Africa) была заснавана ў 2006-м. У яе ўваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. Гурт называўся БРІК да 2011 года, але пасля таго, як далучылася Паўднёвая Афрыка, стаў называцца БРІКС.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/17/70186
Текущая дата: 24.12.2024