Белорусский портал в Казахстане

Беларусь можа дапамагчы Нікарагуа будаваць альтэрнатыву Панамскаму каналу



Праект Нікарагуанскага канала быў ухвалены ўрадам краіны ў 2012 годзе, тады яго кошт ацэньваўся ў 40-50 мільярдаў долараў.

Беларусь можа дапамагчы ў будаўніцтве Нікарагуанскага канала, пра гэта паведаміў у пятніцу міністр замежных спраў Нікарагуа Дэніс Манкада Каліндрэс.

Дэніс Манкада Каліндрэс знаходзіцца з візітам у Мінску, сёння ён сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Нікарагуанскі міністр расказаў, што на сустрэчы, у тым ліку, абмяркоўвалі і шэраг інфраструктурных праектаў.

"Хацеў бы адзначыць, што праект Нікарагуанскага канала працягвае жыць, ён не спыняўся. Таму, вядома, Беларусь таксама магла б прымаць удзел у рэалізацыі тых дамоўленасцей па рэалізацыі праектаў у сферы інфраструктуры. У тым ліку і таго, што вы згадалі", - цытуе БелТА словы кіраўніка МЗС Нікарагуа.

Праект будаўніцтва "Вялікага трансакіянскага канала "Нікарагуа" быў ухвалены Нацыянальным сходам краіны ў 2012 годзе. Канал павінен злучыць воды Ціхага і Антлантычнага акіянаў, стаўшы альтэрнатывай Панамскаму каналу. Арыенціровачны кошт будаўніцтва на той момант складаў ад 40 да 50 мільярдаў долараў.
Беларусь актыўна супрацоўнічае з Нікарагуа ў рамках міжнародных арганізацый. Гандлёвыя адносіны паміж дзвюма краінамі складаюць у асноўным пастаўкі з Беларусі.

Мінск, 19 траўня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/18/69506
Текущая дата: 15.11.2024