У беларускіх старшакласнікаў з`явіцца новы факультатыў "Увядзенне ў прафесіі чыгуначнага транспарту". Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 студзеня 2023 года нумар 11, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 сакавіка.
Факультатыўныя заняткі будуць праводзіцца для 10-11-х класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Праграма разлічана на 70 гадзін (па 35 гадзін у кожным класе, 1 гадзіна ў тыдзень) і арыентавана на азнаямленне навучэнцаў з агульнымі абавязкамі работнікаў арганізацый чыгуначнага транспарту, з іх дзейнасцю па забеспячэнні патрэбнасці эканомікі і насельніцтва ў чыгуначных перавозках і звязаных з імі работах і паслугах, забеспячэнні бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.
Галоўнай мэтай факультатыву стане стварэнне ўмоў для ўсвядомленага выбару прафесіі навучэнцамі. Асноўнай формай навучання стануць групавыя заняткі з правядзеннем семінараў, канферэнцый, экскурсій, выязных заняткаў.
У выніку асваення зместу праграмы факультатыву навучэнцы атрымаюць уяўленні аб важнасці чыгуначнага транспарту для задавальнення патрэбнасці эканомікі і насельніцтва ў перавозках і звязаных з імі работах і паслугах, аб значнасці прафесій работнікаў арганізацый чыгуначнага транспарту для эканомікі краіны, аб перспектывах развіцця чыгуначнага транспарту. Школьнікі будуць ведаць сутнасць прафесійнай дзейнасці і асноўныя прафесіі работнікаў арганізацый чыгуначнага транспарту, транспартныя сродкі і камунікацыі, важнасць выканання патрабаванняў правіл тэхнічнай эксплуатацыі чыгункі для забеспячэння бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту. Пасля заканчэння факультатыву дзеці будуць умець характарызаваць прафесійную дзейнасць работнікаў арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, вызначаць назначэнне транспартных сродкаў, збудаванняў і ўстройстваў такога транспарту.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/19/68870
Текущая дата: 15.11.2024