Белорусский портал в Казахстане

Замежным дыпламатам у МЗС Беларусі нагадалі пра ПДР



У МЗС Беларусі сумесна з галоўным упраўленнем ДАІ правялі брыфінг для акрэдытаваных у краіне прадстаўнікоў замежных дыпмісій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый.

"Каля 80 дыпламатаў, жывая і плённая дыскусія - менавіта так сёння было ў МЗС на брыфінгу для акрэдытаваных у Беларусі прадстаўнікоў замежных дыпмісій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, праведзеным МЗС сумесна з галоўным упраўленнем ДАІ", - расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У фокусе ўвагі - тэхнічныя пытанні рэгістрацыі аўтамабіляў замежнымі прадстаўнікамі і выкананне правіл дарожнага руху замежнымі дыпламатамі.

30 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/19/68882
Текущая дата: 15.11.2024