Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал мытных органаў Беларусі.
«Санкцыі Літвы ў дачыненні да простых грамадзян заўтра ўступаюць у сілу ў поўным аб’ёме. З 16 жніўня сумежная краіна забараняе ўезд на сваю тэрыторыю ўсіх легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі. Ёсць і яшчэ адна ўстаноўка ад літоўскага боку — беларускія аўто, якія цяпер знаходзяцца ў Літве, да 18 студзеня 2025 года абавязаныя пакінуць гэтую тэрыторыю», — адзначылі ў ДМК.
Забарона на ўезд аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй пачала дзейнічаць яшчэ з 18 ліпеня. Аднак да сённяшняга дня было выключэнне — літоўцы пускалі да сябе легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, калі імі кіраваў уласнік, які мае дзейную літоўскую візу або від на жыхарства. З 16 жніўня і гэтая прывілей будзе адменена.
Звязда, 15 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/2/74942
Текущая дата: 15.11.2024