У Чыгуначным раёне Гомеля супрацоўнікі ДАІ спынілі кіроўцу. Прадстаўленае падчас праверкі вадзіцельскае пасведчанне выклікала сумненні ў сапраўднасці, паведамілі ў ДКСЭ па Гомельскай вобласці.
Яго канфіскавалі і накіравалі ў Гомельскі міжраённы аддзел ДКСЭ для правядзення судовай тэхнічнай экспертызы дакументаў.
Судовыя эксперты ўстанавілі, што бланк пасведчання кіроўцы зроблены не прадпрыемствам, якое вырабляе такую прадукцыю. Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў выкананы спосабамі каляровага струйнага і электрафатаграфічнага друку, элементы абароны імітаваны, паведамілі ва ўпраўленні ДКСЭ па Гомельскай вобласці.
Матэрыялы праверкі перададзены ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі. Як пазней растлумачыў затрыманы кіроўца, «правы» ён купіў у Маскве, пазнаёміўшыся з прадаўцом у падземным пераходзе.
Звязда, 22 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/20/68505
Текущая дата: 15.11.2024