Белорусский портал в Казахстане

Служба занятасці Мінска запрашае бясплатна навучыцца прафесіі «кіроўца трамвая»



Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама запрашае беспрацоўных навучыцца прафесіі «кіроўца трамвая» з гарантыяй працаўладкавання пасля завяршэння поўнага курса навучання ў філіял «Трамвайны парк» ГП «Мінсктранс».

У працэсе заняткаў слухачоў навучаць кіраваць трамваем. У машыне ўсё кіраванне падпарадкавана пэўным правілам. Весці трамвай трэба хутка і плаўна, уваходзіць у паварот правільна. Галоўная задача кіроўцы — бяспечная перавозка пасажыраў па зададзеным маршруце і вызначаным графіку. Акрамя звычайных правіл дарожнага руху кіроўца павінен добра ведаць механіку вагона, спецыфіку функцыянавання кантактнай сеткі і не толькі.

Прайсці навучанне, набыць новую кваліфікацыю і гарантаванае месца працы могуць беспрацоўныя грамадзяне, зарэгістраваныя ў службе занятасці Мінска. Падчас навучання выплачваецца стыпендыя, таксама можа быць аказана матэрыяльная дапамога. Па заканчэнні курса выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі.

Пачынаюцца заняткі ў першай дэкадзе красавіка. Навучанне бясплатнае. Зацікаўленым трэба звяртацца ў службу занятасці г. Мінска (вул. Берасцянская, 20).

Звязда, 11 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/21/67914
Текущая дата: 08.10.2024