Дэн Цынмін — адзін з першых касманаўтаў Кітая. На працягу больш чым 24 гадоў ён марыў аб палёце ў космас, і яго мара ажыццявілася — ён быў абраны ў якасці члена экіпажа «Шэньчжоў-15».
Мара спраўдзілася пасля 24 гадоў і 10 месяцаў чакання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У першы атрад касманаўтаў Кітая ўваходзіла чатырнаццаць чалавек, восем з якіх здзейснілі палёты ў космас, а пяцёра ўжо выйшлі на пенсію. 56-гадовы Дэн Цынмін — адзіны дзеючы цяпер член экіпажа з ліку першых касманаўтаў, хто не выконваў палётных заданняў. За 24 гады работы касманаўтам ён чатыры разы ўваходзіў у дублюючы экіпаж, але яму так і не ўдалося ўвайсці ў асноўны састаў і паляцець у космас. Аднак Дэн Цынмін працягваў высокаінтэнсіўныя трэніроўкі і нястомна працаваў дзеля ажыццяўлення сваёй мары.
На працягу больш чым 20 гадоў, нягледзячы на цяжкасці і стомленасць, Дэн Цынмін трэніраваўся больш за астатніх. Падчас падрыхтоўкі экіпажа «Шэньчжоў-11», ажыццёўленай з дапамогай сістэмы імітацыйнага мадэлявання, Дэн Цынмін і Чэнь Дун на працягу 33 дзён жылі ў сурдакамеры, не маючы магчымасці выйсці на вуліцу або прыняць ванну, і здолелі паспяхова прайсці шматлікія трэніроўкі і эксперыменты.
«Многія пытаюцца ў мяне, чаму я прытрымліваўся ўпартай працы, бо я больш за 20 гадоў уваходзіў у дублюючы экіпаж. Я хачу ўсім адказаць: зусім не важна ў якім саставе экіпажа знаходзішся, бо ўпартая праца — абавязак кожнага касманаўта», — заўважыў Дэн Цынмін.
Звязда, 14 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/22/67934
Текущая дата: 15.11.2024