Белорусский портал в Казахстане

Электраралі Minsk ELECTRO-2022 стартавала ў Мінску



У Мінску стартавала электраралі Minsk ELECTRO-2022.

Мерапрыемства праводзіцца на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Спаборніцтвы праходзяць у рамках святкавання Дня горада Мінска.

У ралі прымуць удзел 9 экіпажаў. Яны павінны будуць пераадолець дыстанцыю ў 90 км: паспяхова прайсці конкурсныя маршруты на палігоне і гарадскіх дарогах. Лідарам стане той, хто дакладна і хутчэй астатніх справіцца з праграмай спаборніцтваў. Лепшых вызначаць дасведчаныя суддзі з складу Беларускай аўтамабільнай федэрацыі. Пераможцы атрымаюць сертыфікаты на бясплатную зарадку ў сетцы Malanka.

Госці і ўдзельнікі электраралі могуць наведаць выставу электратранспарту, на якой прадстаўлены электрамабілі і элементы кампанентнай базы для іх. Свае дасягненні прэзентуюць навуковыя арганізацыі і прамысловыя прадпрыемствы. У экспазіцыі прадстаўлены і першы айчынны спартыўны электрамабіль ад беларускіх навукоўцаў.

Звязда, 10 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/24/66460
Текущая дата: 08.10.2024