Белорусский портал в Казахстане

Перасячэнне беларускай дзяржаўнай граніцы на электрасамакаце забараняецца



Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Дзяржпагранкамітэта.

Новыя правілы дарожнага руху рэгламентуюць вызначэнне такіх прыстасаванняў для перамяшчэння, як электрасамакаты, гіраскутары і сегвеі. Устаноўлена, што яны не з`яўляюцца транспартнымі сродкамі.

У сувязі з гэтым для перасячэння дзяржграніцы ў краіны Еўрапейскага саюза цераз пункты пропуску Беларусі яны не могуць быць выкарыстаны. Іх уладальнікі з`яўляюцца пешаходамі.

Новыя ПДР уступілі ў сілу 27 кастрычніка. Яны ўведзены ўказам Прэзідэнта ад 18 красавіка 2022 года нумар 145 "Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху".

8 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/24/67036
Текущая дата: 25.12.2024