Пасажыры, якія накіроўваюцца ў эмірат Дубай, больш не павінны прад`яўляць даведку аб зробленай прышчэпцы ад COVID-19 або праходзіць ПЛР-тэсты. Аб гэтым 8 лістапада паведамілі на сайце авіяперавозчыка Emirates.
"Пасажыры, якія падарожнічаюць з Дубая або праз Дубай, павінны выконваць толькі транзітныя патрабаванні і патрабаванні да праезду да канечнага пункта прызначэння", - адзначылі ў кампаніі. Такім чынам, эмірат вярнуўся да дакавідных правіл уезду.
Раней абавязковыя ПЛР-тэсты на каранавірус для непрышчэпленых турыстаў адмяніў эмірат Абу-Дабі. Да гэтага для ўезду ў эмірат невакцынаваным патрабаваўся адмоўны ПЛР-тэст, зроблены за 48 гадзін да вылету.
8 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/24/67063
Текущая дата: 25.12.2024