Аб гэтым паведамляе ТГ-канал МУС.
26-га лістапада днём на скрыжаванні вуліц Мінская-Шынная 50-гадовы мясцовы жыхар, рухаючыся на аўтамабілі Mercedes-Benz Sprinter, праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора. Супрацоўнікі ДАІ спынілі парушальніка.
Каб пазбегнуць адказнасці мужчына прапанаваў інспектару хабар у памеры 100 рублёў. Міліцыянер запатрабаваў прыбраць грошы і папярэдзіў, што такія дзеянні супрацьзаконныя і цягнуць за сабой крымінальную адказнасць. Аднак кіроўца гэта праігнараваў, пакінуў салон службовага аўто, пакінуўшы купюру.
Следчымі ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за дачу хабару. Заканадаўства за такое злачынства прадугледжвае ў тым ліку і пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.
Звязда, 27 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/24/67202
Текущая дата: 25.12.2024