Брэсцкія мытнікі канфіскавалі каля 160 кг гашышу, які спрабавалі ўвезці з Польшчы ў Беларусь. Небяспечны наркатычны сродак схавалі за ашалёўкай пярэдняй сценкі паўпрычэпа. Па наяўнай інфармацыі канал пастаўкі наркотыкаў быў арганізаваны грамадзянамі Беларусі і краін Еўрапейскага саюза, перадае ДМК.
Грузавы транспартны сродак MERCEDES-BENZ ехаў праз пункт пропуску «Казловічы». Па прадстаўленых польскім перавозчыкам дакументах у аўтамабілі перамяшчалі партыю фальгі і крапежныя элементы. Мытнікі прынялі рашэнне аб правядзенні дадатковых формаў кантролю ў дачыненні да тавараў і накіравалі транспартны сродак на агляд з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу. Прааналізаваўшы атрыманую сканограммы, устанавілі, што за пярэдняй сценкай рэфрыжэратара знаходзяцца нехарактэрныя ўкладанні.
Пры правядзенні далейшага надгляду пасля дэмантажу элементаў ашалёўкі пярэдняй сценкі Берасцейскія мытнікі выявілі паражніну, у якой знаходзілася 186 скруткаў з рэчывам светла-карычневага колеру. Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, прадстаўленае на даследаванне змесціва аднаго са скруткаў з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — гашышам.
Агульная вага наркотыкаў склала каля 160 кг.Такой колькасці хапіла б больш чым на 320 тысяч доз, а цана канфіскаванага гашышу на чорным рынку склала б больш за 5 млн. долараў ЗША.
Па дадзеным факце Брэсцкай мытняй распачата крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да групы асоб (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў). Санкцыяй дадзенага артыкула прадугледжана пазбаўленне волі аж да 10 гадоў.
Па выніках праведзеных сумесна з Упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю УУС Брэсцкага аблвыканкама і МУС аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрыманыя чацвёра падазраваных у арганізацыі канала пастаўкі наркатычных сродкаў.
Звязда, 27 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/25/66299
Текущая дата: 15.11.2024